Дзярждэпартамент ЗША заклікаў вызваліць беларускіх палітвязняў
У чарговы раз Дзярждэпартамент заклікае да неадкладнага і безумоўнага іх вызвалення.
Пра гэта гаворыцца ў заяве прэс-сакратара Дзярждэпартамента Вікторыі Нуланд. Яна прымеркаваная да другіх угодкаў разгону ў Беларусі дэманстрацыі пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года.
"Праз два гады пасля пачатку беларускімі ўладамі жорсткага пераследу грамадзянскай супольнасці, дэмакратычнай апазіцыі і незалежных сродкаў масавай інфармацыі нашыя думкі — аб палітычных зняволеных, якія працягваюць заставацца ў турмах, і мы паўтараем свой заклік да іх неадкладнага і безумоўнага вызвалення", — цытуе заяву БелаПАН.
Прадстаўнік Дзярждэпартамента нагадвае пра сумесную заяву Беларусі і ЗША ад 1 снежня 2010 года, у якой было пацверджана, што "вялікая павага да дэмакратыі і правоў чалавека застаецца цэнтральнай тэмай у пытанні паляпшэння двухбаковых адносінаў". "Мы шкадуем, што замест гэтага кіраўніцтва Беларусі ўстала на шлях самаізаляцыі, пачаўшы рэпрэсіі супраць уласнага народа", — падкрэсліваецца ў дакуменце.