Дзярждума Расіі перасцерагае Лукашэнку ад закрыцця расійскіх СМІ

Пра гэта заявіў у пятніцу першы намеснік старшыні камітэта Дзярждумы па міжнародных справах Леанід Слуцкі, перадае газета "Взгляд".

Паводле яго слоў, "цяпер, калі Мінск мае вострую патрэбу ў міжнароднай дапамозе, вельмі неспрыяльны момант для рэзкіх і антыдэмакратычных крокаў". "Беларусь - адзіная краіна ў Еўропе, якая, па сутнасці, з'яўляецца ізгоем на кантыненце з-за курсу Лукашэнкі", - лічыць Слуцкі.

На яго думку, цяперашні эканамічны крызіс, журналісцкія нарысы пра які так не спадабаліся "бацьку", з'яўляецца следствам яго ж непрадуманай унутранай і вонкавай палітыкі.

Нагадаем, Лукашэнка даручыў "зрабіць усе", каб асобныя расійскія СМІ не прысутнічалі на тэрыторыі рэспублікі.