Дзяржкантроль незадаволены прадпрыемствамі “Малочныя горкі” і “Юнімілк”
Пасля праверкі Камітэт дзяржаўнага кантролю па Магілёўскай вобласці заявіў, што “Малочныя горкі” і “Юнімілк” працуюць не належным чынам.
Паводле кантралёраў, гэтыя прадпрыемствы не дабіліся планаванай глыбіні перапрацоўкі малака, перадае “Радыё Магілёў”. Некаторыя малочна-таварныя комплексы вобласці запоўненыя жывёламі з нізкай прадуктыўнасцю альбо ўвогуле маюць свабодныя стойлавыя месцы.
Дарэчы, прадпрыемствы “Малочныя горкі” і “Юнімілк” з’яўляюцца інвестыцыйнымі праектамі, якія маюць замежны капітал.