Дзяржкантроль знайшоў лішніх жыхароў у інтэрнатах ПТВ
Пра гэта заявіў старшыня Камітэта дзяржкантролю Аляксандр Якабсон на калегіі 30 студзеня.
Акрамя таго, праверка выявіла пустуючыя месцы ў інтэрнатах. Так, на Віцебшчыне ў інтэрнатах ПТВ пражывае менш за 1000 чалавек. У той жа час там налічваецца больш за 3000 ложка-месцаў. Праверка Дзяржкантролю выявіла, што там жыве больш за 1600 пабочных асобаў. Яшчэ прыкладна 700 месцаў пустуюць. Прыкладна такая ж сітуацыя ёсць у іншых абласцях, адзначае БЕЛТА.
На думку Якабсона, на пустых месцах у інтэрнатах ПТВ могуць жыць студэнты ўніверсітэтаў. Тым больш, што ў ВНУ заўжды адчуваецца недахоп месцаў.