Дзяржпазыка Беларусі за 10 месяцаў вырасла больш чым у 3 разы
На 1 лістапада дзяржаўная пазыка склала больш за 122 трыльёны рублёў.
Гэта ў тры разы больш, чым 1 студзеня 2011 года, паведамляе interfax.by с спасылкай на Міністэрства фінансаў.
За кастрычнік, з-за рэзкай дэвальвацыі афіцыйнага абменнага курсу, дзяржпазыка вырасла больш як на 45%. У той жа час у верансі яна вырасла менш чым на 10%.
Вонкавая дзяржпазыка Беларусі на 1 лістапада склала больш за 12 млрд долараў. За 10 месяцаў яна павялічылася на 24%. Асноўны аб'ём пазык прыпадае на крэдыты МВФ, дзяржкрэдыты Расіі, еўрабонды, крэдыт Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС.