Дзяўчына скрала дзіцячую каляску для "лепшай каардынацыі руху" (фота)
Здарэнне адбылося ў Мінску ў Партызанскім раёне.
Міліцыянты знайшлі ў пад'ездзе аднаго з дамоў п'яную дзяўчыну з пустой дзіцячай каляскай. Яна патлумачыла, што каляску атрымала ад сабутэльніка, для "лепшай каардынацыі руху".
Дзяўчыну затрымалі. Калі яна працверазела, то распавяла іншую версію: каляску яна скрала, каб прадаць. Аднак, дзе яна яе ўзяла, не памятала. Цяпер міліцыя прапануе адгукнуцца гаспадарам каляскі.
Фота — guvd.gov.by