Маці дзяўчынкі, якая выпала з 14-га паверху, атруцілася алкаголем

Як паведамляе РІА "Новости", 7-гадовая дзяўчынка, якая выпала з акна, выжыла. Цяпер яна ў бальніцы ў цяжкім стане.

Тым часам маці дзяўчынкі шпіталізавалі з атручваннем сурагатным алкаголем. Таму праваахоўнікі яе пакуль не могуць дапытаць, каб высветліць абставіны здарэння з дачкой.

Паводле папярэдніх звестак, жанчына выхоўвала траіх дзяцей. Раней яе пазбавілі бацькоўскіх правоў у адносінах да старэйшага сына 1998 года нараджэння, які цяпер жыве са сваякамі.

Фота — sb.by, ria.ru