Эдуард Малафееў: Хто выпіваў у "Дынама"? Я, Пудышаў і Пракапенка

У ёй удзельнічалі Эдуард Малафееў, Юрый Пудышаў і Сяргей Гурэнка.

Між іншым, Малафееў спыніўся на пытанні алкаголя. "Выпівалі мы ў камандзе? — цытуе словы Эдуарда Васільевіча "Прессбол". — Ну так, здаралася... Я выпіваў, Курбыка — не, Бароўскі — і дагэтуль не бярэ, Курненін — ніколі ў жыцці, Пракапенка — здаралася, Кандрацьеў — можа, дзесьці балаваўся, Алейнікаў — не піў, Пудышаў — была справа. Атрымліваецца, Малафееў, Пудышаў і Пракапенка. Астатнія — цвярознікі!"

Нагадаем, нядаўна Эдуард Малафееў вярнуўся ў мінскае "Дынама". Славуты беларускі футбольны спецыяліст будзе працаваць у клубе трэнерам-кансультантам.