Экспедыцыя пашукае сляды метэарыта, які ўзарваўся над Віцебшчынай
Яе арганізуе настаўнік з Глыбокага, які цяпер збірае добраахвотнікаў.
Нагадаем, у ноч з 15 на 16 ліпеня над Беларуссю з поўдня на поўнач праляцеў балід, які ўзарваўся ў небе дзесьці над Глыбоччынай. Незвычайную з'яву назірала нямала людзей ў розных рэгіёнах краіны.
Як паведамляе газета "СБ. Беларусь сегодня", пашукаць рэшткі метэарыта ў лясах і балотах збіраецца настаўнік фізікі і астраноміі адной з глыбоцкіх школаў Ігар Сасімовіч. Ён мяркуе, што можна прасачыць траекторыю палёта і адшукаць месца падзення.