Эквадор адмовіўся выдаць у Беларусь экс-міліцыянта Баранкова
Такое рашэнне прыняў тамтэйшы суд.
Нагадаем, што Беларусь падавала запыт на выдачу Аляксандра Баранкова на радзіму, дзе яго вінавацяць у махлярстве і вымагальніцтве. Сам жа былы міліцыянт заяўляе, што ён выкрыў карупцыю на вышэйшых узроўнях кіраўніцтва Беларусі і таму быў вымушаны збегчы з краіны.
Як паведамляе ВВС, суд пакінуў правамоцным рашэнне надаць Баранкову статус уцекача.
Дарэчы, гэты выпадак прыцягнуў міжнародную ўвагу пасля таго, як Эквадор надаў палітычны прытулак заснавальніку Wikileaks Джуліяну Асанжу. Яму пагражае экстрадыцыя ў Швецыю па падазрэнні ў сэксуальных злачынствах.