Эквадор даў прытулак Асанжу, Лондан пагражае амбасадзе

Нагадаем, што ад ліпеня ён хаваецца ў эквадорскай амбасадзе ў Лондане. Улады Швецыі патрабуюць яго экстрадыцыі з Брытаніі і вінавацяць у гвалтоўных дзеяннях. Сам Асанж заяўляе пра сваю невінаватасць, а пераслед называе палітычным. Ён баіцца, што са Швецыі яго адправяць у ЗША, дзе яму пагражае абвінавачанне ў шпіянажы.

Міністэрства замежных справаў Вялікабрытаніі сцвярджае, што Лондан юрыдычна абавязаны экстрадаваць Асанжа і што дыпламатычны статус амбасады можа быць ануляваны. Па словах англійскага МЗС, якія перадае ВВС, рашэнне пра выдачу прытулку ніяк не паўплывае на далейшыя дзеянні брытанскіх уладаў.

Фота — obozrevatel.com