Ермакова збіраецца давесці запасы валюты да 7 мільярдаў долараў

Надзея Ермакова адзначыла, што гэтага можна дасягнуць атрымаўшы два траншы крэдыту з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС. Як паведамляе БелТА, Ермакова таксама нагадала, што асноўнай задачай дзяржавы з'яўляецца павелічэнне золатавалютных рэзерваў да ўзроўню, які забяспечвае эканамічную бяспеку краіны. Гэта значыць да памеру ў 12 млрд. долараў на канец 2012 года.