ЕС можа пашырыць санкцыі, каб прымусіць Мінск вызваліць усіх палітвязняў

Па яго словах, перадае тэлеканал "Белсат", пытанне палітвязняў з'яўляецца ключавым, калі гаворка ідзе пра будучыню адносін паміж Беларуссю і Еўрасаюзам. І поўнай нармалізацыі гэтых адносін не будзе, калі не будуць вызваленыя ўсе палітвязні.

Качмарак кажа, што пашырэнне санкцыяў — адзін з варыянтаў таго, як Еўрасаюз мог бы прымусіць беларускі рэжым да вызвалення палітычных зняволеных. "Гэта павінны быць санкцыі, якія стукнуць па рэжыме, па асобах, якія падтрымліваюць рэжым, але не па ўсіх беларусах і не па Беларусі як краіне", — адзначае палітык.

Нагадаем, 15 кастрычніка на паседжанні Савета міністраў замежных справаў краін ЕС плануецца абмеркаваць беларускае пытанне, у тым ліку санкцыі супраць афіцыйнага Мінска.

Фота — radioporusski.pl