ЕС заклікае Расію зарэгістраваць Яўлінскага кандыдатам у прэзідэнты

Як інфармуе ВВС, яна заклікала Расію перагледзець адмову ЦВК у рэгістрацыі кандыдатам аднаму з заснавальнікаў партыі "Яблоко" Рыгору Яўлінскаму. Заява прагучала на пленарным паседжанні Еўрапарламента ў Брусэлі.

Нагадаем, што 27 студзеня расійскі Цэнтравыбаркам афіцыйна адмовіўся зарэгістраваць Яўлінскага кандыдатам на пасаду прэзідэнта краіны. Па звестках ЦВК, сярод подпісаў за вылучэнне палітыка, было больш за 23% браку пры дапушчальных 5%.