Еўрапейскае касмічнае агенцтва: уральскі метэарыт не звязаны з астэроідам
Нагадаем, астэроід 2012 DA14 наблізіцца да Зямлі сёння ўвечары.
Спецыялісты Еўрапейскага касмічнага агенцтва пацвярджаюць, што падзенне баліда пад Чалябінскам не звязана з астэроідам. На чым грунтуецца гэтае сцверджанне, не паведамляецца.
Нагадаем, метэарытны дождж быў зафіксаваны ў пятніцу на тэрыторыі Чалябінскай, Цюменскай і Свярдлоўскай абласцей Расіі і на поўначы Казахстана. Паводле апошніх дадзеных пацярпелі амаль 500 чалавек. У большасці людзей лёгкія раненні ад разбітага шкла.
Фота — ria.ru