Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця не дапаможа беларускай дзяржаве
Ён не плануе аказваць ёй прамую фінансавую падтрымку і абмяжуецца падтрымкай інфраструктурных муніцыпальных праектаў.
Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным праекце стратэгіі банка ў Беларусі на 2013-2016 гады, якая, як чакаецца, будзе зацверджана 12 сакавіка, інфармуе БелаПАН.
ЕБРР адзначае: "Беларуская дзяржава працягвае адыгрываць дамінуючую ролю ў палітычным і эканамічным жыцці краіны. Палітычная ўлада ў значнай ступені сканцэнтраваная ў руках прэзідэнта. У ацэнках міжнародных назіральнікаў з АБСЕ і Савета Еўропы адзначаліся неаднаразовыя сур'ёзныя парушэнні пры правядзенні выбараў. Прыхільнасць уладаў прынцыпам палітычнага плюралізму, свабоды сродкаў масавай інфармацыі, незалежнасці грамадзянскай супольнасці і легітымнасці палітычнай апазіцыі выклікае сумненні".