Еўрадэпутаты Януковічу: Вы будзеце Валенсай ці Лукашэнкам?

Дэпутаты, якія прамаўлялі, нярэдка параўноўвалі Украіну з Беларуссю. Ліберал Ёханэс Карнеліс Ван Баален з Нідэрландаў адзначыў, што Украіна цяпер знаходзіцца на раздарожжы: "Ці пойдзе краіна шляхам Беларусі, што азначае, што гэта будзе не апошняя дыктатура ў Еўропе, а іх будзе дзве, ці Украіна ўсё ж будзе развівацца як сучасная дэмакратыя. Гэта таксама магчыма, паколькі Украіна сёння — не Беларусь".

Пры гэтым ён адзначыў, што справа Юліі Цімашэнкі — гэта тэст для ўкраінскага кіраўніцтва. "Украіна спрабуе не стаць Беларуссю, давайце дапаможам ён не стаць", — дадаў еўрадэпутат.

Як паведамляе УНІАН, дэпутат ад групы народных партый Кшыштаф Лісэк з Польшчы прапанаваў спытаць у прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча: "Вы будзеце Лехам Валенсай ці Аляксандрам Лукашэнкам?".

Нагадаем, галасаванне па ўкраінскай рэзалюцыі запланаванае на чацвер, 24 траўня.

Фота — ura-inform.com