Еўрапарламент правядзе дэбаты па сітуацыі ў Беларусі

Чакаецца, што з заявай перад еўрапарламентарамі выступіць вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан. Па выніках дэбатаў плануецца прыняць рэзалюцыю, галасаванне па якой прызначанае на 15 сакавіка, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, на мінулым тыдні віцэ-спікер Еўрапарламента Яцэк Пратасевіч заяўляў, што на цяперашняй сесіі беларускае пытанне разглядацца не будзе.