Еўрасаюз можа перакрыць рынак прадпрыемствам Уладзіміра Пефціева
ЕС можа забараніць тром прадпрыемствам беларускага прадпрымальніка Уладзіміра Пефціева весці бізнэс на сваёй тэрыторыі.
Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на брусэльскі сайт EUobserver.
Пад забарону могуць трапіць фірма "Белтэхэкспарт", якая займаецца пастаўкамі ваеннай і спецтэхнікі, аператар рэспубліканскай латарэі "Спорт-пары". Пад трэцім прадпрыемствам, верагодна, маецца на ўвазе інвестыцыйная фірма "БТ Тэлекамунікацыі".
Гэткім чынам еўраструктуры спадзяюцца пакараць беларускага кіраўніка за арышт апазіцыйных актывістаў і рэпарцёраў, але не зрабіць шкоду эканоміцы краіны. У Еўропе Пефціева лічаць "асабістым банкірам" Лукашэнкі, які выкарыстоўвае свае прадпрыемствы для "адмывання грошай".
Некаторыя краіны ЕС, якія маюць дзелавыя сувязі з Беларуссю, выказалі нязгоду з такімі мерамі. Савет міністраў замежных справаў ЕС абмяркуюць абмежаванні на паседжанні ў Люксембургу 21 чэрвеня.