Facebook аб'явіла пра пачатак барацьбы з фіктыўнымі "лайкамі"
Найбуйнейшая ў свеце сацсетка пачынае змаганне са спамерамі, якія спрабуюць падняць папулярнасць нейкага акаўнта.
Facebook мае намер выдаляць "лайкі", прастаўленыя аўтаматызаванымі ці падазронымі акаўнтамі. Пры гэтым сацсетка адзначае, што гэтыя фіктыўныя "лайкі" складаюць менш за 1% ад іх агульнай колькасці.
Як адзначае gazeta.ru, такім чынам Facebook спрабуе павялічыць давер інвестараў пасля правалу ў траўні, калі сацсетка згубіла амаль палову капіталізацыі. Каля месяца таму Facebook прызналася, што каля 5% акаўнтаў сацыяльнай сеткі (каля 50 мільёнаў) з'яўляюцца фіктыўнымі.
Фота: dezinfo.net