Facebook прапануе адкладзеную адпраўку навагодніх віншаванняў

"Пажадайце сябрам шчаслівага Новага года ў асабістым паведамленні, якое будзе дастаўленае ў іх Facebook-скрыню апоўначы 31 снежня", — пішуць распрацоўшчыкі сацсеткі.

Пры дастаўцы ўлічваецца і часавы пояс, у якім знаходзіцца атрымальнік. А некаторыя карыстальнікі Facebook у ЗША могуць нават адсылаць сябрам рэальныя падарункі.