Фанат ФК “Гомель” зрабіў дзяўчыне прапанову з дапамогай “фаераў” (відэа)
Дзяўчына ацаніла яркае прызнанне і пагадзілася пабрацца з ім шлюбам.
Як распавёў Еўрарадыё сам прадстаўнік зялёна-белага фан-руху, пад час падрыхтоўкі фаер-перфоманса ён з сябрамі пяць разоў паспеў намокнуць пад дажджом, а пасля высахнуць. Але яго Наста таго вартая, кажа закаханы ультрас ФК “Гомель”.