Фанаты брэсцкага "Дынама" святкавалі вяртанне назвы клуба (фота і відэа)
Звыш паўсотні чалавек сабраліся ў пятніцу вечарам каля стадыёна "Брэсцкі".
Пад бела-сінімі сцягамі і крыкі "Наша імя — "Дынама"!” маладыя людзі палілі фаеры ды іншую піратэхніку каля касы стадыёна. Міліцыя спантанаму святкаванню заўзятараў не перашкаджала.
Нагадаем, брэсцкі клуб вырашыў змяніць назву на "Брэст" пасля таго, як восенню 2011-га таварыства "Дынама" запатрабавала за выкарыстанне назвы каля 20 мільёнаў рублёў у месяц (да таго плацілі 2-3 мільёны). І пад іншай назвай каманда выступала на працягу 2012 года.
Каментар намесніка старшыні праўлення клуба па камерцыйных пытаннях Арцёма Штурхалёва

