Фаны ФК “Хваля” распаўсюджваюць налепкі з “Пагоняй”
Беларускамоўныя налепкі з лозунгам “Гонар Палескага краю” з’явіліся на вуліцах Пінска.
Тут змешчана афіцыйная эмблема футбольнага клубу “Хваля” і выява старажытняй “Пагоні”.
Вось толькі на сённяшні дзень пінская каманда займае дзевятае месца ў І лізе чэмпіяната Беларусі па футболу, таму “Гонар Палескага краю” выглядае як “аванс” ад заўзятараў клубу.