Фестываль “10 год i … пахавальны карагод” распачаўся ў Брэсце (фота)

Прэм'ера пастаноўкі адбылася ў 2004 годзе. Ідэяй для сцэнару сталіся працы французскіх сітуацыяністаў. Задавальненне неіснуючых патрэбаў, навязаных праз рэкляму і тэлебачанне, - галоўны пасыл назалежных акцёраў. 9 снежня адбыўся апошні паказ.

17 снежня брэстчан чакае спэктакль “Працэс” паводле твораў Kафкi, а 24-га - "пахавальная акцыя" трупы разам з гуртом “Рацыянальная дыета”. Ад новага году тэатр прадоўжыць сваю дзейнасць пад назваю "Крылы халопа".

Прычыны перайменавання пасля 10 гадоў творчасці акцёры растлумачылі напярэдадні фэсту ў сваім маніфэсце. Існуе Беларускі Свабодны тэатр, блытаніна і параўнанні з якім ужо досыць ім надакучылі. Таксама, са словаў артыстаў, паўплывалі на такое рашэнне самападман і наіўнасць лічыць сябе свабоднымі ў тым кантынуўме, дзе мы жывем.