ФХРБ абвергла звесткі пра паўмільёна долараў за выхад на Алімпіяду

Нагадаем, што звесткі пра такія патрабаванні апублікаваў учора журналіст газеты "Прессбол" Сяргей Новікаў. У артыкуле аўтар спасылаўся на звесткі, атрыманыя ад статуснага спартовага ўпраўленца.

Ад імя хакеістаў зборнай і трэнерскага штаба Федэрацыя хакея заявіла, што зборная каманда па хакеі не ставіла патрабавання аб прэміяльных за ўдзел і выхад на Алімпійскія гульні 2014. "Для ўсіх хакеістаў, якія прыбылі ў размяшчэнне нацыянальнай зборнай і прынялі ўдзел у Алімпійскай кваліфікацыі, выступ за сваю краіну быў справай гонару, а не грошай", — гаворыцца ў заяве, якую цытуе сайт goals.by.

Фота — dynamo.by