Фільм беларускага рэжысёра трапіў у паўфінал Your Film Festival (відэа)

Your Film Festival — сусветны анлайн-кінафестываль, які праводзіць сайт YouTube. У журы ўваходзіць вядомы рэжысёр Рыдлі Скот і акцёр Майкл Фасбендэр.

На жаль, стужка Буйніцкага пададзеная на фэст не ад Беларусі, а ад Украіны. Паводле няпэўнай інфармацыі, некалькі гадоў таму хлопец быў адлічаны з Беларускай акадэміі мастацтваў, і ён з'ехаў вучыцца і працаваць у Кіеў. У самой Акадэміі, аднак, удакладняюць, што ў іх вучыўся Дзяніс Буйніцкі, а наконт Максіма — паціскаюць плячыма.

50 адабраных для фэста стужак з 12 чэрвеня па 13 ліпеня будуць спаборнічаць у анлайн-галасаванні за выхад у фінал Your Film Festival. Па выніках галасавання будзе абрана не менш за 10 лаўрэатаў. Усе яны атрымаюць магчымасць удзелу ў Венецыянскім кінафестывалі.А пераможца атрымае грант на 500 тысяч долараў на здымкі ўласнага фільма. Натуральна, пры дапамозе Рыдлі Скота, Майкла Фасбендэра і іх каманды.

Паглядзець фільм і прагаласаваць за яго можна тут.