Фільм “У тумане” перамог на кінафестывалі “Залаты абрыкос”
Фестываль праходзіў у Ераване.
Стужка рэжысёра Сяргея Лазніцы "У тумане", была прызнана лепшай у намінацыі "Гульнявы фільм". Карціна знятая па творы Васіля Быкава пра падзеі, якія адбываюцца ў часы Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі. Аб гэтым піша yerkramas.org
Для ўдзелу ў фестывалі было пададзена 1250 заявак, з якіх выбралі 150 карцін з 44 краін свету. Фільмы ўдзельнічалі ў чатырох конкурсных праграмах: міжнародныя гульнявыя і дакументальныя фільмы, "Армянская панарама" і кароткаметражныя гульнявыя фільмы "Костка".
Раней фільм “У тумане” ужо атрымаў прыз FIPRESCI на 65 Канскім фестывалі і гран-пры кінафестывалю Таркоўскага.