Фільмам года названы "Захавальнік часу" Скарсэзэ
Такое меркаванне выказаў Нацыянальны савет кінакрытыкаў ЗША.
Карціна, знятая ў тэхналогіі 3D, распавядае пра бяздомнага хлопчыка, які жыве на парыжскім вакзале ў 30-х гадах XX стагоддзя.
Скарсэзэ таксама аб'яўлены рэжысёрам года. У іншых катэгорыях крытыкі адзначылі мультыплікацыйны вестэрн "Рэнго" і "Развод Надзера і Сімін" іранца Асгара Фархада, паведамляе ВВС.