Фінансавая дапамога Грэцыі не перавысіць 130 мільярдаў еўра
Такую заяву зрабіў кіраўнік Еўрагрупы Жан-Клод Юнкер.
Паводле яго словаў, агульны аб'ём дапамогі Грэцыі працягвае абмяркоўвацца. Раней паведамлялася, што гэтай краіне для выхаду з фінансавага крызісу спатрэбіцца каля 145 мільярдаў еўра, інфармуе РІА "Новости".
Нагадаем, сёння міністры фінансаў еўразоны на паседжанні Еўрагрупы абмяркоўваюць пытанне разблакавання другога пакету фінансавай дапамогі Грэцыі, якая апынулася на мяжы дэфолту.