ФК "Мінск" на 75 пазіцый падняўся ў рэйтынгу лепшых клубаў свету
Абноўлены рэйтынг быў апублікаваны ў панядзелак на сайце Міжнароднай федэрацыі футбольнай гісторыі і статыстыкі.
Барысаўскі БАТЭ страціў сем пазіцый і цяпер дзеліць 96-97 месцы з кіпрскім клубам АЕК Larnaka. ФК "Мінск" (дарэчы, цяперашні лідар чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе) з 450-га месца ўзняўся на 375-е, якое, праўда, дзеліць з яшчэ шасцю камандамі.
Лідыруюць у рэйтынгу "Барселона", мадрыдскі "Рэал" і аргентынскі клуб "Велес Сарсфілд".
Фота — fcminsk.by