ФК “Партызан” не напіша прозвішчы гульцоў па-беларуску, бо няма грошай
Вядомы футбольны клуб, які існуе выключна на грошы фанаў, днямі заявіўся ў другую лігу чэмпіянату Беларусі.
Карэспандэнт Еўрарадыё пацікавіўся ў адміністрацыі “Партызана”, ці будзе клуб пісаць прозвішчы гульцоў па-беларуску.
Як выявілася, гульцы “Партызана” гуляюць увогуле без прозвішчаў на спінах. Зрэшты, як і іншыя каманды ў другой лізе.
Начальнік ФК “Партызан” Андрэй Грабовік кажа, што ў клуба папросту няма грошай:
Грабовік: “У нас нават няма грошай, каб замовіць новую форму. Але ўвесь сезон, калі мы гулялі ў чэмпіянаце Мінска, наш дыктар ўсё абвяшчаў па-беларуску. Адпаведна, калі мы будзем праводзіць нашы хатнія матчы на стадыёне САК “Алімпійскі”, то яны будуць суправаджацца толькі беларускай мовай”.