Форум у Вільні падтрымаў кандыдатуру Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію

У форуме, які прайшоў на гэтым тыдні, удзельнічалі дэлегацыі з Літвы, Украіны, Грузіі, Малдовы, Беларусі і Польшчы, інфармуе БелаПАН.

Нагадаем, што ў лістападзе 2011 года кіраўнік праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі быў асуджаны на чатыры з паловай гады турмы з канфіскацыяй маёмасці. Падставай для крымінальнага пераследу сталі банкаўскія рахункі ў Літве і Польшчы, на якія Бяляцкі атрымліваў грошы для праваабарончай дзейнасці. Адкрыць рахункі ў Беларусі было немагчыма, бо ўлады адмаўляюцца рэгістраваць цэнтр “Вясна”.