Фотафакт: перад прыездам Лукашэнкі студэнтам забаранілі вызіраць у вокны

Нагадаем, учора яго наведаў кіраўнік дзяржавы, які на працягу трох гадзінаў распавядаў студэнтам і выкладчыкам пра сваё бачанне найбольш актуальных пытанняў палітыкі, эканомікі і спорту.

У абвестцы для студэнтаў было напісана:

"АБАВЯЗКОВА ДА ВЫКАНАННЯ
У панядзелак 12 лістапада
У сувязі з прыездам Прэзідэнта ЗАБАРАНЯЕЦЦА
вызіраць у вокны, адчыняць вокны і форткі з 9:00 да 13:00".

Гэтае фота ў рэдакцыю газеты "Наша ніва" даслаў адзін з чытачоў.

Лукашэнка — студэнтам пра "кактэйль Молатава" і "жлобскую палітыку" (відэа)