Французскі бязрукі і бязногі плывец пераплыў пяць кантынентаў

Ён праплыў па ледзяных водах Берынгава праліву паміж амерыканскай выспай Малы Дыямід і яе расійскім блізнюком Вялікім Дыямідам. Такім чынам плывец сімвалічна злучыў Азію і Амерыку, інфармуе ВВС. Затым ён цягам трох месяцаў плыў з Папуа-Новая Гвінеі ў Інданезію, звязаўшы Акіянію і Азію, перасек Чырвонае мора, звязаўшы Афрыку і Азію, а таксама Гібралтарскі праліў, які аддзяляе Еўропу ад Афрыкі.

Філіп Круазон страціў абедзве рукі і абедзве нагі пасля няшчаснага выпадку ў 1994 годзе, калі яго ўдарыла токам.