Французскія феміністкі змагаюцца са словам “мадэмуазэль”
Яны ўжо дамагліся яго адмены ў горадзе Сэсон-Сэвіну на захадзе краіны.
З гэтага часу зварот “мадэмуазэль” не будуць выкарыстоўваць ва ўсіх афіцыйных дакументах гарадской адміністрацыі, паведамляе ВВС. Замест яго да ўсіх жанчынаў будзе прымяняцца зварот “мадам”. Прыхільнікі гэтага даказваюць, што так будзе больш справядліва – бо да мужчын усіх узростаў прынята звяртацца як да “месье”, незалежна ад іх сямейнага становішча.
Нагадаем, што словам “мадэмуазэль” у французскай мове называюць маладых незамужніх жанчын.