Футбаліст, які забіў 39 галоў, цяпер "прасоўвае прадукт" у Маскве

Летась футбаліст гуляў за каманду "Бяроза-2010", забіў за сезон 39 галоў і дапамог бярозаўцам выйсці ў першую лігу. Аднак, не дачакаўшыся прапановаў па працаўладкаванні, Стаін развітаўся з футболам.

Як паведамляе сайт football.by, Андрэй Стаін працуе ў кампаніі, якая займаецца анлайн-продажам авіяквіткоў, страхаваннем. Ён займаецца "прасоўваннем прадукта — пошукавай сістэмы".

Фота — football.by