Футбалісты Беларусі страцілі дзве пазіцыі ў рэйтынгу ФІФА
У актыве беларускай футбольнай зборнай 490 ачкоў, і яна размяшчаецца на 69-й пазіцыі.
З моманту папярэдняга абнаўлення зборная згуляла адзін таварыскі матч, нагадвае goals.by. У той гульні супраць зборнай Малдовы нашыя футбалісты не здолелі перамагчы сапернікаў, але і не паддаліся ім — 0:0.
Цяпер сусветны футбольны рэйтынг узначальвае зборная Іспаніі. На другое месца вярнулася зборная Галандыі, якая абыйшла Нямеччыну.
З нашых суседзяў Расія займае 12-е месца, Украіна — 49-е, Польшча — 75-е, Латвія — 78-е.