Футбалісты "Гомеля" рыхтуюць да сустрэчы з БАТЭ... бронетэхніку (фота)
У футбольным клубе з горада над Сожам напярэдадні Дня перамогі наладзілі незвычайную фотасесію.
Некалькі футбалістаў апрануліся ў савецкую вайсковую форму і пазіравалі на фоне бронетэхнікі.
Нагадаем, 12 траўня пройдзе цэнтральным матч 10-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Сустрэнуцца "Гомель" і БАТЭ, лідары першынства (пачатак а 17-й гадзіне).

Фота — fcgomel.by