Футбалісты мікашэвіцкага “Граніта” — на мяжы банкруцтва
У футбольнага клуба “Граніт” грошай засталося роўна на месяц.
Прадстаўнік футбольнага клуба прыйшоў на прыём да кіраўніка Брэстчыны Канстанціна Сумара і распавёў пра гаротны фінансавы стан. Камандзе, якая плануе выйсці ў вышэйшую лігу беларускага футболу, патрабуецца фінансавая дапамога — напрыклад, ад аднайменнага прадпрыемства.
Як піша газета “Заря”, Сумар паабяцаў падтрымку і параіў мясцовым уладам звярнуцца па грошы да буйных фермераў, якія працуюць на Лунінеччыне.
Фота — blog.tut.by