Футбольная зборная Беларусі — 76-я ў рэйтынгу, паміж Гвінеяй і Бенінам
Новая версія рэйтынга FIFA была апублікаваная 8 жніўня.
У параўнанні з папярэдняй версіяй, нацыянальная зборная Беларусі паднялася на 1 месца, на яе рахунку цяпер 447 балаў.
Па-ранейшаму найлепшай зборнай свету з'яўляецца Іспанія — 1605 ачкоў. На другім месцы немцы, на трэцім — англічане, якія адсунулі на чацвёртую пазіцыю Уругвай.