Футбольная зборная Беларусі апусцілася ў рэйтынгу ФІФА на 37-е месца
Наперад вырвалася зборная Венгрыі, якая апярэджвае Беларусь на 20 ачкоў.
Зборная Беларусі па футболе спыніла спыніла сваё рэкорднае ўзыходжанне ў рэйтынгу ФІФА. Калі месяц таму каманда Штанге стала 36-й, дык у абноўленым рэйтынгу яна ўжо 37-я, наперад вырвалася зборная Венгрыі.
У беларускай зборнай 634 ачкі, у лідэра — зборнай Іспаніі — 1880.