Футбольная зборная Беларусі згуляла ўнічыю з Лівіяй
Таварыская сустрэча скончылася з лікам 1:1.
Гульня прайшла ўчора ўвечары ў сталіцы Аб’яднаных арабскіх эміратаў Дубаі. Лівійцы выйшлі наперад першымі. У другім тайме Сяргей Карніленка аднавіў раўнавагу.
Нагадаем, што ўчарашняя гульня стала апошняй для Бернда Штанге на пасадзе галоўнага трэнера зборнай Беларусі.