Футбольныя матчы з Грузіяй і Францыяй пакажуць ужывую

У пятніцу, 7 верасня, трансляцыя з Тбілісі пачнецца а 20-й гадзіне. А на наступным тыдні, у аўторак, 11 верасня, а 22-й у эфір выйдзе рэпартаж з парыжскага стадыёна "Стад дэ Франс".