Фюле: Афіцыйны Мінск не хоча дамовіцца з ЕС пра візы для беларусаў

Таксама няма адказу на прапанову пра дамову аб вяртанні нелегальных мігрантаў. Пра гэта ў інтэрв'ю Радыё "Свабода" распавёў еўракамісар па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Штэфан Фюле. Па яго словах, прапанова была зробленая яшчэ год таму.

Нагадаем, што шэнгенская віза для беларусаў каштуе 60 еўра. Расіяне, якія не ўваходзяць у праграму Еўрасаюза "Усходняе партнёрства", за візу плацяць 35 еўра. Па словах Фюле, у такой сітуацыі вінаваты афіцыйны Мінск, а не Брусэль.

Фота — svaboda.org