Галівудскую зорку аштрафавалі за ўдзел у вулічнай акцыі
Кінаакцёр Джордж Клуні быў затрыманы паліцыяй Вашынгтона ў пятніцу, калі пратэставаў супраць харчовай блакады Паўднёвага Судана.
Зрэшты, сусветную зорку адпусцілі праз тры гадзіны, пасля таго, як ён заплаціў штраф у 100 долараў. Разам з акцёрам затрымалі і яго бацьку, Ніка Клуні, перадае ВВС.
Удзельнікі дэманстрацыі абвінавачвалі прэзідэнта Судана Амара Аль-Башыра ў тым, што ён справакаваў гуманітарны крызіс у сваёй краіне. Праз дзеянні ўраду, дзясяткі тысяч суданцаў могуць памерці ад голаду, бо на тэрыторыю краіны не прапускаюць гуманітарную дапамогу.
50-гадовы Джордж Клуні рэгулярна ўдзельнічае ў розных праваабарончых акцыях і апошнім часам актыўна прыцягвае ўвагу да крызісу ў Судане.