Галкіпер "Манчэстар Сіці" галавой атакаваў браму "Спортынга" (відэа)
Джо Харт пайшоў у атаку на апошняй хвіліне ўчорашняга матчу 1/8 фінала Лігі Еўропы, каб выратаваць каманду.
"Манчэстар Сіці" на той момант выйграваў з лікам 3:2, але па суме дзвюх сустрэч (першая скончылася перамогай "Спортынга" — 1:0) гэтага было недастаткова для выхаду ў чвэрцьфінал.
На апошніх секундах галкіпер (!) гаспадароў поля ва ўпор біў галавой у браму партугальцаў, але яго калега Руй Патрысіў здолеў адбіць мяч.
"Я не мог у гэта паверыць. Думаў, што мяч ужо будзе ў браме. Але футбол ёсць футбол", — сказаў пасля матчу Харт, які мог стаць героем гэтага фантастычнага паядынку.
Фота — thenews.kz