Галоўны лекар сыходзіць у дэпутаты, працаваць няма каму
Валянцін Мілашэўскі працаваў галоўным лекарам Брэсцкай гарадской лякарні, а цяпер стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў.
Ён з’язджае ў Мінск, а між тым у падначаленай яму ўстанове няма каму працаваць. Станцыя хуткай дапамогі, філіял гарадской бальніцы, заявіла на біржу 18 вакансій. Некамплект лекараў тут складае каля 40 адсоткаў.
Маладыя лекары на станцыі хуткай дапамогі не затрымліваюцца, бо заробак несувымерны з нагрузкамі.
Пра катастрафічную нястачу кадраў стала вядома на пачатку бягучага года.