Галоўны трэнер "Юнацтва" Міхаіл Захараў збіраецца ў адстаўку
Вядомы хакейны спецыяліст у бліжэйшы час правядзе прэс-канферэнцыю.
Як паведамляе афіцыйны сайт ХК "Юнацтва-Мінск", рашэнне аб адстаўцы "не абумоўлена ніякімі іншымі абставінамі, акрамя жадання завяршыць трэнерскую кар'еру на высокім прафесійным узроўні".
Нагадаем, каманда Міхаіла Захарава сёлета няўдала выступае ў чэмпіянаце ВХЛ (другая расійская хакейная ліга) — 23-е месца сярод 27-мі ўдзельнікаў.
Міхаілу Захараву 51 год. У мінулым ён — вядомы беларускі хакеіст, выступаў за мінскае "Дынама", пасля гуляў у ЗША, Расіі. У 1996 годзе пачаў трэнерскую кар'еру, з 2003-га трэніраваў "Юнацтва", двойчы (у 2003-2005 гг. і 2009-2010 гадах) быў галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Беларусі.
Фота — junost.org