Галоўлекара Лідскай лякарні знялі з пасады пасля праверкі Генпракуратуры

Як паведамляе Гродзенскі блог S13, у кардыялогіі пацыенты ляжалі проста ў калідоры, хаця ў платных палатах былі вольныя месцы. У саміх палатах з гнілымі вокнамі, працякаючымі столямі ў цвілі і грыбку, замест належных пяці знаходзілася па адзінаццаць чалавек.

Пасля ўмяшання праверкі месцы знайшліся ўсім пацыентам.